Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа заявіў, што ЗША трымаюцца падтрымкі суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі. Пра гэта ён заявіў у размове з Уладзімірам Макеем, паведамляе Дзярждэп.
Пампеа пацвердзіў цвёрдыя абавязацельствы ЗША ў гэтым пытанні.
«Таксама Пампеа падкрэсліў умацаванне двухбаковых адносін паміж краінамі», - пазначана ў паведамленні Дзярждэпа.
Ён высока ацаніў «падтрымку Беларуссю асуджэння атакі на амбасаду ЗША ў Багдадзе».
Раней паведамлялася, што дзяржсакратар наведае Беларусь, Украіну, Кіпр і іншыя краіны 3-5 студзеня, але візіт быў адменены з-за сітуацыі вакол Ірака.
Ва ўчорашняй размове з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім Пампеа сказаў, што візіт у Кіеў імаверна адбудзецца ў канцы студзеня. Магчыма, у гэты час дзяржсакратар наведае і Мінск.