Міністр абароны ЗША Марк Эспер заявіў, што яго краіна не будзе бамбіць культурныя аб'екты Ірана. Словы кіраўніка Пентагона прыводзіць «Голас Амерыкі».

На пытанне, ці могуць падобныя аб'екты стаць мэтай для удараў амерыканскай арміі, Эспер адказаў, што ЗША будуць прытрымлівацца законаў узброеных канфліктаў.

Раней аб магчымасці бамбардзіроўкі іранскіх культурных аб'ектаў заяўляў Дональд Трамп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0