Парламент Ірана (Меджліс) прыняў закон, які пашырае спіс асобаў і арганізацый, прызнаных уладамі краіны тэрарыстамі. Калі ў красавіку 2019 года тэрарыстычнай арганізацыяй было прызнана толькі Цэнтральнае камандаванне Узброеных сіл ЗША (CENTCOM), то зараз аналагічны статус замацаваны за ўсёй арміяй ЗША і Пентагонам у цэлым, паведамляе РБК са спасылкай на іранскае агенцтва Fars.

Каментуючы прыняты 7 студзеня дакумент, спікер Меджліса Алі Ларыджані растлумачыў, што ў адпаведнасці з ім у спіс «тэрарыстычныя сілы» залічаны «ўсе члены Пентагона, камандзіры, агенты і іншыя асобы, адказныя за гібель генерала Сулеймані».

Агенцтва Fars удакладняе, што да ліку тэрарыстаў аднесены таксама ўсе звязаныя з Пентагонам кампаніі і ўстановы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0