Уладальнікам самога «моцнага» пашпарта ў свеце, уладальнік якога можа наведваць зусім без візы або з атрыманнем яе па прыбыцці найбольшую колькасць краін свету, зноў прызнана Японія.
У адпаведнасці з абноўленым рэйтынгам Henley Passport Index грамадзяне Японіі могуць прыехаць, не папярэдзіўшы пра свой намер улады краіны прызначэння, у 191 дзяржаву і тэрыторыю свету. Годам раней Японія таксама была лідарам рэйтынгу, аднак тады яе вынік складаў 190 краін.
Цяпер такога паказчыка хапае толькі для другога месца, якое заняў Сінгапур.
Трэцяе месца ў рэйтынгу падзялілі Нямеччына і Паўднёвая Карэя (па 189 краін і тэрыторый).
Грамадзяне Літвы могуць наведваць без віз 181 краіну свету (10-е месца), Латвіі — 180 (11-е месца), Эстоніі — 179 (12-е месца), Украіны — 128 (43-е месца). Беларусі — 75 (68-е месца).