Фота з інстаграма Саны Марын

Фота з інстаграма Саны Марын

Дзяржрада Фінляндыі абвяргае бачанне прэм'ер-міністра Саны Марын пра магчымы чатырохдзённы працоўны тыдзень. Навіна пра заяву прэм'ера краіны разляцелася днямі па ўсім свеце.

Yle.fi ўдакладняе, што Марын агучыла сваё бачанне ў канцы лета, то-бок да абрання на пасаду прэм'ер-міністра, і ва ўрадавай праграме нічога не гаворыцца пра скарочаны працоўны тыдзень.

Марын упершыню агучыла свае думкі ў жніўні на мерапрыемстве з нагоды 120-гадовага юбілею Сацыял-дэмакратычнай партыі.

— Лічу, што грамадзяне заслугоўваюць таго, каб надаваць больш часу сям'і, захапленням і асвеце. Гэта магло б стаць наступным крокам у нашым працоўным жыцці, — заявіла Марын на свяце.

Праз два дні яна напісала ў твітары, што гэта бачанне «сёння, верагодна, выглядае ўтопіяй, але ідэя магла б стаць рэальнасцю ў будучыні».

Ужо на пасадзе прэм'ера Марын такія думкі не агучвала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0