Рэпрэсіі супраць удзельнікаў і ўдзельніц мірных акцый за незалежнасць Беларусі, якія адбыліся 7, 8, 20 і 21 снежня, працягваюцца. Ужо адбыліся дзясяткі судовых працэсаў, якія скончыліся буйнымі штрафамі і суткамі. Па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) былі пакараныя арыштамі на 5-15 сутак адзінаццаць актывістаў. Суды працягнуцца 8-10 студзеня, нагадвае spring96.org 

8 студзеня

Суд Маскоўскага раёна г. Мінска

— Алена Талстая: 10:00, ч. 3 арт. 23. 34 КаАП;

— актывіст Міхась Варанцоў: 11:30 (каб. 135). ч.1 арт. 23.34 КаАП

— актывістка «Моладзевага блоку» Алана Гебрэмарыям: 11:30 (каб. 135). ч.1 арт. 23.34 КаАП;

Суд Пінскага раёна і г. Пінска

— Дзмітрый Тарасюк: 11:00, арт. 23.34 КаАП;

— Мікалай Міхалевіч: 11:00, арт. 23.34 КаАП;

9 студзеня

Суд Партызанскага раёна г. Мінска

— палітык Вячаслаў Сіўчык: 9:00 (каб. 4171), ч.3 арт. 23.34 КаАП;

Суд Ленінскага раёна г. Мінска

— Працяг суда над Наталляй Ладуцькай: 10:00, ч. 1 арт. 23.34 КаАП;

— Працяг суда над Барысам Дуброўскім: 10:00 (каб. 33), ч.1 арт. 23.34 КаАП;

— Працяг суда над Андрэем Кудзікам: 10.00, ч. 1 арт. 23.34 КаАП.

— Працяг суда над Барысам Анікеевым: 12:00 (каб. 3134), ч.1 арт. 23.34 КаАП;

— Працяг суда над Віктарам Кавальковым (айцом Вікенціем): 14:15, арт. 23.34 КаАП;

— Працяг суда над актывісткай Ганнай Шапуцькай.

Суд Фрунзенскага раёна г. Мінска

— Анатоль Лябедзька: 10:00 (каб. 140), ч.1 арт. 23.34 КаАП;

— Андрэй Шыпулін: 10:00,ч. 1 арт. 23.34 КаАП.

— блогер Мікалай Маслоўскі: 10:00 (каб. 138), ч.1 арт. 23.34 КаАП;

Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска

— Працяг суда над Максімам Урбановічам: 9:15, арт. 23.34 КаАП. Актывіст да 11 студзеня адбывае пакаранне (15 сутак арышту) за акцыю пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй 7 снежня;

— Працяг суда над Максімам Урбановічам: 9:30, арт. 23.34 КаАП

— Працяг суда над Андрэем Хранковым: 9:15, ч. 3 арт. 23.34 КаАП;

— Працяг суда над Андрэем Хранковым: 9.45, арт. 23.34 КаАП;

— Працяг суда над Аленай Янушкоўскай: 9:15, арт. 23.34 КаАП;

— Працяг суда над Аленай Янушкоўскай: 9:30, арт. 23.34 КаАП;

— Працяг суда над А. Сюдаком: 9:30, арт. 23.34 КаАП;

— Лявон Баршчэўскі: 10.00, ч. 1 арт. 23.34 КаАП;

— Яўген Батура: 10:00 (каб. 405), ч. 3 арт. 23.34 КаАП; 

— Алена Талстая: 10:30 (каб. 202), ч. 3 арт. 23.34 КаАП;

— Працяг суда над мовазнаўцам Пятром Садоўскім: 12:00, ч. 1 арт. 23.34 КаАП;

— Працяг суда над мовазнаўцам Пятром Садоўскім: час удакладняецца;

— Працяг суда над Мікалаем Казловым: першая палова дня (час удакладняецца);

Працяг суда над Юрыем Татурам: першая палова дня (час удакладняецца);

Суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска

— Віталь Трыгубаў: 9:15, ч. 3 арт. 23.34 КаАП;

— Віталь Трыгубаў: 10:00, ч. 3 арт. 23.34 КаАП;

— Ян Грыб: 10:00, ч. 1 арт. 23.34 КаАП.

Суд Пінскага раёна і г. Пінска

— Таццяна Кебікава: 11:00, арт. 23.34 КаАП;

Суд Першамайскага раёна г. Віцебска

— актывістка Таццяна Севярынец: 9:10, ч.1 арт. 23.34 КаАП.

10 студзеня

Суд Савецкага раёна г. Мінска

— Вольга Быкоўская: 12:00, ч.1 арт. 23.34 КаАП;

Суд Першамайскага раёна г. Мінска

— Намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Белянькі: 9:30 (каб. 25), ч.1 арт. 23.34 КаАП;

— Старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч: 9:30, ч. 1 арт. 23.34 КаАП;

— актывістка Ніна Багінская: 10:15 (каб. 22), ч.3 арт. 23.34 КаАП;

— Журналістка «Новага Часу» Дзіяна Серадзюк: 10:30, ч.3 арт. 23.34 КаАП;

Суд Партызанскага раёна г. Мінска

— Святлана Каваленка: 10:00, ч.3 арт. 23.34 КаАП;

Суд Ленінскага раёна г. Мінска

— Працяг суда над паэтам і палітыкам Уладзімірам Някляевым: 10:00, арт. 23.34 КаАП;

— Уладзімір Арлоў: 11.30, арт. 23.34 КаАП;

— Блогер Эдуард Пальчыс: 14:15 (каб. 3134), ч. 1 арт. 23.34 КаАП.

Суд Заводскага раёна г. Мінска

— Артур Смалякоў: 11:30, ч.1 арт. 23.34 КаАП.

Суд Лідскага раёна і г. Ліда

— Ілля Шаблінскі: 14:00, ч.1 арт. 23.34 КаАП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0