У міліцыю звярнуліся работнікі салона тэхнікі: нехта скраў тэлефон коштам 1200 рублёў.

Міліцыя, правёўшы шэраг аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, высветліла, што да крадзяжу датычны 21-гадовы прадавец гандлёвага аб'екта.

Малады чалавек, ведаючы, што па завяршэнні працы вітрыны ў гандлёвым астраўку застаюцца незамкнёнымі, прыйшоў у гандлёвы цэнтр да адкрыцця астраўка і скраў тэлефон. Свой учынак хлопец растлумачыў цяжкім матэрыяльным становішчам.

Прычым маладзён здаў тэлефон у ламбард за 200 рублёў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0