flickr.com
Іранскі генерал Касем Сулеймані, які загінуў у выніку авіяўдару ЗША ў Багдадзе, рыхтаваўся «забіць вялікую колькасць амерыканскіх дыпламатаў і салдат у найбліжэйшыя дні». Пра гэта са спасылкай на разведзвесткі ў эфіры Fox News паведаміў памочнік прэзідэнта ЗША па нацбяспецы Роберт О'Браен, піша РБК.
Раней пра тое, што Сулеймані знаходзіўся ў Багдадзе з мэтай правядзення аперацый, якія «патэнцыйна маглі прывесці да гібелі яшчэ большай колькасці амерыканцаў», заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа.
О'Браен пацвердзіў пазіцыю адміністрацыі. Паводле яго слоў, Сулеймані падарожнічаў у Дамаск, Бейрут і Багдад, каб звязацца з людзьмі з мэтай «напасці на амерыканскія аб'екты, у якіх знаходзіліся дыпламаты, салдаты, матросы, лётчыкі, марскія пехацінцы, берагавая ахова». Забойства генерала было неабходна для прадухілення іранскай агрэсіі, сцвярджае памочнік прэзідэнта.