Украінскія СМІ паведамляюць, што на борце ўкраінскага самалёта, які разбіўся сёння раніцай пад Тэгеранам, былі грамадзяне сямі краін, у тым ліку двое ўкраінцаў-пасажыраў і 13 украінцаў — членаў экіпажу.

А таксама: Канады — 73 чалавекі, Ірана — 71, Германіі — 4, Вялікабрытаніі — 3, Швецыі - 8, Афганістана - 6.

Удакладнена: паводле інфармацыі іранскіх СМІ, канадцаў было нашмат менш, затое іранцаў — 147 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0