7 студзеня ў міліцыю звярнулася 51-гадовая жыхарка Халопенічаў. Жанчына прыйшла на могілкі ў пасёлку і пабачыла, што там пашкоджаны надмагільныя помнікі. Тры з іх былі на магілах яе сваякоў, паведамляе абласная міліцыя.

Следча-аператыўная група ўстанавіла, што на могілках пашкоджаныя 22 надмагільныя помнікі, а таксама помнік «Брацкая магіла 1944 года», які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Вандала хутка затрымалі і змясцілі ў ізалятар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0