Жыхар Івацэвіч вярнуўся з камандзіроўкі і чакаў цягніка на станцыі «Брэст-Цэнтральны». Мужчына некалькі сутак не спаў і быў рассеяны, паведамляе МУС.
Калі ён шукаў у партманэце сім-карту, то выклаў на сядзенне грошы і забыўся пакласці іх назад. Гэта заўважыла жанчына, якая сядзела з дзіцем на іншым канцы лаўкі. Калі пасажыр сышоў, яна паклала дзіця на купюры, нібыта каб паправіць на ім вопратку.
Дома мужчына выявіў нястачу 100 еўра і 35 рублёў і звярнуўся ў міліцыю. Дзякуючы запісу з камеры відэаназірання, аператыўнікі высветлілі асобу падазраванай у крадзяжы.
0
0
0
0
0
0