Беларусы ў 2019 годзе прадалі валюты амаль на $600 млн больш, чым купілі, піша БелТА.

У 2019 годзе фізічныя асобы прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на $9 млрд 763,3 млн у эквіваленце, набылі — $9 млрд 165,6 млн. Чысты продаж замежнай валюты фізічнымі асобамі склаў $597,7 млн.

Суб'екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі прадалі замежнай валюты на $22 млрд 374,9 млн у эквіваленце, купілі на $21 млрд 843,3 млн.

Нерэзідэнты Беларусі ў 2019 годзе прадалі валюты на $947,5 млн у эквіваленце, набылі — $375,6 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0