У сераду ўвечары ў Іран вылеціць самалёт з экспертамі і пошукава-ратавальнай групай для расследавання, а таксама ідэнтыфікацыі і рэпатрыяцыі целаў загінулых пры крушэнні ўкраінскага пасажырскага самалёта, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Ён адзначыў, што ў Тэгеран адправяцца прадстаўнікі Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях, Мінабароны, МЗС, МУС, СБУ, Рады нацыянальнай бяспекі і абароны, Дзяржаўнай авіяцыйнай службы, Нацбюро па расследаванні авіяцыйных здарэнняў і інцыдэнтаў з грамадзянскімі паветранымі судамі і супрацоўнікі «Міжнародных авіяліній Украіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0