Двое мужчын скралі ў царкве скрынку для ахвяраванняў. Грошы адтуль яны патрацілі на спіртное, паведамляе міліцыя.

Пра крадзеж праваахоўнікам паведаміў ахоўнік храма. Мужчына распавёў, што паспрабаваў сам затрымаць зламыснікаў, аднаго яму нават удалося схапіць за капюшон, але той змог вырвацца.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі выкрадальнікаў па гарачых слядах. Імі аказаліся двое 20-гадовых беспрацоўных жыхароў сталіцы. Адзін з іх ужо мае судзімасць за аналагічнае правапарушэнне.

Вядома, што грошы хлопцы патрацілі на спіртное.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0