На камеры відэаназірання літоўскіх памежнікаў трапіла сям'я рысяў.

Відэа прагулкі па кантрольна-следавай паласе на беларуска-літоўскай мяжы памежнікі выклалі ў сябе на старонцы. На камеру патрапілі мама-рысь і некалькі кацянят.

«Усе маленькія кацяняты хочуць гуляць. І не важна, дома гэта ці на мяжы з Беларуссю», — пракаментавалі відэа прадстаўнікі пагранслужбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0