Заходнія спецслужбы лічаць, што ўкраінскі авіялайнер, які пацярпеў крушэнне ў Іране ў сераду, не быў збіты ракетай, паведаміла Reuters канадская крыніца.

«Першапачатковая ацэнка заходніх спецслужбаў такая, што самалёт не быў збіты ракетай. Няма ніякіх доказаў гэтага», — сказала крыніца.

Найбольш верагоднай прычынай аварыі называюць няспраўнасць, дадала крыніца, адзначыўшы, што меліся некаторыя доказы таго, што адзін з рухавікоў самалёта перагрэўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0