09.01.2020 / 08:08

Даследчыкі выявілі прычыну невядомай пнеўманіі ў Кітаі

Прычынай успышкі пнеўманіі ў КНР мог стаць новы від каранавіруса, піша rbc.ru.

Па словах прадстаўніка групы кітайскіх даследчыкаў, спробы, узятыя ў аднаго з 15 пацыентаў з невядомай пнеўманіяй, паказалі пад мікраскопам тыповыя паводзіны каранавіруса.

Каранавірус — гэта патаген, які ў асноўным выклікае рэспіраторныя і кішачныя захворванні. Удакладняецца, што, акрамя чалавека, ён можа інфікаваць многіх сысуноў, такіх як свінні, буйны рагаты скот, катоў, сабак, куніц, вярблюдаў, кажаноў, мышэй, вожыкаў і розных птушак.

Успышка пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань у Цэнтральным Кітаі пачалася ў канцы снежня. Колькасць хворых перавысіла 50 чалавек. Стан сямі з іх лекары ацэньвалі як крытычны. Частка пацыентаў працавала на аптовым рынку морапрадуктаў. Улады маюць намер прыпыніць яго працу для правядзення санітарных даследаванняў.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру