Фота прэс-службы БФГ
Першы матч на чэмпіянаце Еўропы па гандболе выйгралі. Сёння, 9 студзеня, дружына Юрыя Шаўцова ўпэўнена перамагла Сербію з лікам 35:30. Арцём Каралёк закінуў 9 мячоў.
Эксперты называюць зборную Беларусі самай моцнай за апошнія 10 гадоў.
У чэмпіянаце Еўропы — ён праходзіць у Аўстрыі, Нарвегіі і Швецыі — бяруць удзел 24 каманды, разбітыя на 6 групаў. У наступны этап выходзяць на дзве каманды з групы, якія потым будуць разбітыя на дзве групы па шэсць зборных.
У суботу беларусы гуляюць з Харватыяй, а ў панядзелак з Чарнагорыяй.
На мінулым ЧЕ беларусы занялі 10-е месца (з 16 камандаў): выйшлі ў другі раўнд, дзе занялі ў групе 5-е месца. На другім этапе нашы акурат перамаглі Сербію.