Фота з фэйсбука Паўла Севярынца

Фота з фэйсбука Паўла Севярынца

Павел, што адбываў 15 сутак арышту за арганізацыю акцыі пратэсту 7 снежня, меўся выйсці ў 11.30, але выйшаў на некалькі гадзін раней. Пра гэта ён напісаў у сваім фэйсбуку.

«Сёння мяне паднялі ў камеры ўначы і загадалі без тлумачэнняў сабраць рэчы. На калідоры ўжо чакалі двое ў цывільным. Ну, думаю, на чарговы суд і па канвееры. У дзяжурцы высветлілася, што мне залічылі ў тэрмін 15 сутак маё пяцігадзіннае затрыманне 18 снежня (калі здымалі на камеру папярэджанні пра дзяцей і елку на 20-га) — і суткі заканчваюцца сёння ў 06.45».

Тым не менш а 12-й гадзіне над Паўлам прызначаны новы суд, у судзе Савецкага раёна Мінска.

«Акрэсціна ёсць Акрэсціна. Зноў вошы (у маёй 14 камеры перад гэтым, як я даведаўся, адмыслова трымалі бяздомных, рыхтаваліся да святочных пасадак, так сказаць). На ўваходзе забралі асадкі і стрыжні (каб пісьменнік у камеры не пісаў). Апошнія двое сутак амаль не спалі: у камеру закінулі мужыка з белай гарачкай, забралі толькі сёння ноччу пасля чарады скандалаў», — апісаў Павел умовы знаходжання ў камеры.

Учора палітыка завочна аштрафавалі на 1350 рублёў за заклік на акцыі 8 снежня да ўдзелу ў новай акцыі 20 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0