Здарэнне адбылося ў краме на вуліцы Першамайскай. У 69-гадовай мінчанкі з ячэйкі камеры захоўвання прапала торба, паведамляе сталічная міліцыя.

Міліцыянты хутка высветлілі, што дачыненне да крадзяжу сумкі мае 75-гадовая жанчына, якая раней ужо неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне дробных крадзяжоў з крамаў.

У той дзень яна была ў гэтай краме, дзе ў ячэйцы для захоўвання пакідала і свае рэчы. Зрабіўшы пакупкі, накіравалася да камер захоўвання, дзе спачатку забрала сваю маёмасць, а пасля з выкарыстаннем ключа паспрабавала адкрыць і іншыя ячэйкі. Да адной з іх ключ падышоў: забраўшы чужую сумку, мінчанка хутка пакінула краму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0