20-гадовая студэнтка адной з віцебскіх ВНУ некалькі гадоў не бачылася са знаёмай. Сустрэліся: спачатку адправіліся ў рэстаран, а пасля працягнулі вечар у караоке-бары. У апошнім адной з сябровак стала блага, і яна прылегла на стойку. Заўважыўшы гэта, другая дзяўчына стала гаспадарыць у чужой сумачцы. Там яна выявіла 600 даляраў, якія знаходзіліся ў пашпарце, паведамляе абласная міліцыя.

Забраўшы грошы, прапанавала сяброўцы адправіцца дадому і нават дапамагла ёй сесці ў таксі.

Толькі дабраўшыся да сваёй кватэры, пацярпелая выявіла прапажу. Яна патэлефанавала знаёмай. Тая адказала, што нічога пра даляры не ведае. Тады дзяўчына патэлефанавала ў міліцыю.

Праваахоўнікі перш за ўсё адправіліся ў караоке-бар. Там і была падазраваная. Убачыўшы міліцыянтаў, кінулася ў прыбіральню і там, па яе словах, змыла ва ўнітаз скрадзеныя грошы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0