Ніну Багінскую аштрафавалі на 1350 рублёў, фота Сяргея Гудзіліна

Ніну Багінскую аштрафавалі на 1350 рублёў, фота Сяргея Гудзіліна

10 студзеня — чарговы дзень масавых судоў над актывістамі, якія выходзілі на акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй. Удзельнікаў акцый 7, 8, 20 і 21 снежня судзяць па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах). Вынікі судоў — звычайна вялізарныя штрафы, піша spring96.org

Намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі і старшыня руху «За свабоду» атрымалі па 810 рублёў штрафу.

Ніна Багінская — 1350 рублёў, Ігар Лялькоў — 810 рублёў, Ганна Шапуцька — 540 рублёў.

Суды працягваюцца. Сёння пройдзе чарговы працэс над Паўлам Севярынцам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0