Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў версіі магчымых прычын крушэння самалёта «Міжнародных авіяліній Украіны» ў Тэгеране раніцай 8 студзеня. У выніку катастрофы ўкраінскага «Боінга» загінулі 176 чалавек.
Па словах кіраўніка Украіны, версія аб трапленні ракеты ў самалёт не выключаецца, але на сёння не з'яўляецца пацверджанай.
«Сёння камісія па расследаванні прычын крушэння кампаніі Міжнароднай авіякампаніі Украіны працягвае сваю працу. Украінскія эксперты ўдзельнічаюць у гэтым працэсе. Мы чакаем, што ім будзе прадастаўлена ўся інфармацыя і доступ, неабходны для аб'ектыўнага расследавання. Мы падтрымліваем сувязь з нашымі прадстаўнікамі. Не выключана версія ракеты, але яна пакуль не пацверджана.
Улічваючы нядаўнія заявы кіраўнікоў дзяржаў у СМІ, мы заклікаем усіх міжнародных партнёраў — у прыватнасці ўрадаў Злучаных Штатаў, Канады і Вялікабрытаніі — падаць звесткі і доказы, звязаныя з катастрофай, у камісію расследавання прычын. У другой палове дня я абмяркую расследаванне з дзяржсакратаром Майкам Пампеа».
«Наша мэта — высветліць бясспрэчную ісціну. Мы лічым гэта адказнасцю ўсёй міжнароднай супольнасці перад сем’ямі загінуўшых і за памяць аб ахвярах катастрофы. Каштоўнасць чалавечага жыцця пераўзыходзіць любы палітычны матыў», — напісаў У. Зяленскі ў сваім фэйсбуку.