Фота мае заставачны характар і толькі

Фота мае заставачны характар і толькі

У Фрунзенскае РУУС Мінска паступіла больш за 60 заяў ад грамадзян, якія не дачакаліся выканання абавязацельстваў ад прадпрыемства «Альберыум Лад» па вырабе лазняў, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.

35-гадовы мінчук і 28-гадовы жыхар Гомеля ў 2018 годзе стварылі сайт, аналагічны вядомаму расійскаму брэнду. Яны пазіцыянавалі сябе яго афіцыйным дылерам на тэрыторыі Беларусі, які прапануе пастаўку лазняў з Расіі коштам ад 6.000 да 24.000 даляраў ЗША.

Усе заказы прымаліся з поўнай або частковай перадаплатай. У самым пачатку сваёй дзейнасці і аж да сакавіка 2019 года прадпрыемства заказы выконвала. А затым перастала — але заказы прымала.

У выніку такой дзейнасці пацярпелым нанесена шкода на 400.000 беларускіх рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0