Дзіяна Серадзюк, фота Радыё Свабода

Дзіяна Серадзюк, фота Радыё Свабода

У судзе над журналісткай «Новага часу» Дзіянай Серадзюк (яе таксама судзяць за ўдзел у мітынгу супраць інтэграцыі) атрымаўся цікавы дыялог паміж суддзёй і сведкам-міліцыятам. Фрагменты яго прыводзіць у сваім фэйсбуку Глеб Рубанаў.

— Адкуль вы ведаеце Дзіяну Серадзюк?

— Апазіцыя ў нас невялікая, дзяўчына прыкметная і сімпатычная.

— Каго вы яшчэ апазналі на мітынгу апазіцыі?

— Севярынец, Статкевіч, Спарыш, Сіўчык.

— А каго-небудзь з прозвішчам не на С?

— Не памятаю.

- Чаму паказанні ўсіх сведкаў слова ў слова супадаюць з рапартам, які вы пісалі?

— Так атрымалася.

- Вы пісалі рапарт ад рукі, чаму ў справе ён надрукаваны?

- Я пісаў яго ад рукі, не ведаю чаму ў справе ён друкаваны.

- Подпіс ваш?

- Подпіс мой.

У матэрыялах справы фігураваў фатаздымак, на якім відаць натоўп людзей, але немагчыма дакладна сказаць, ці ёсць там Серадзюк. Дакладна можна сказаць, што фота зрабілі не на Кастрычніцкай плошчы: відаць слупкі з ланцужкамі, якіх на плошчы няма, звяртае ўвагу Радыё Свабода.

Сама Серадзюк сцвярджала, што была ў час акцыі ў знаёмай у іншай частцы горада. Гэта пацвердзіў ейны муж і тая знаёмая, у якой гасціла журналістка.

Справа была адпраўлена на дапрацоўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0