Таццяна Севярынец у зале суда

Таццяна Севярынец у зале суда

Сёння Павел Севярынец атрымаў 30 сутак арышту за ўдзел у снежаньскіх акцыях пратэсту. І гэта пры тым, што сёння раніцай ён толькі вярнуўся дахаты, адбыўшы 15 сутак папярэдняга арышту. Паводле новых прысудаў пад арышт ён яшчэ не ўзяты.

Таццяна Севярынец у інтэрв'ю Радыё Свабода пракаментавала чарговы вырак сыну.

«Дзіця (сын Паўла Францішак) перастане пазнаваць бацьку. Як ён сёння радаваўся, я на гэта не магла глядзець без слёз. А што будзе яшчэ праз месяц?»

«Калі чалавек прыйшоў з 14-й камеры з турмы на Акрэсціна, гэта азначае, што ён прыйшоў з насякомымі. Я сёння выкінула два пакеты бялізны, паліто закінулі ў пральню, каб, не дай Бог, гэтая зараза не пасялілася ў хаце, там, дзе малому дзіцятку яшчэ няма двух гадкоў. Мы выкінулі штаны, швэдры, абутак на сметніцу. Гэта, лічыце, яшчэ дадатковы штраф», — дадала сп. Таццяна.

Павел Севярынец асуджаны ўжо на 30 сутак. Ён выйшаў на свабоду толькі сёння раніцай пасля 15 сутак арышту 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0