Гаворка ідзе пра Гарцаўскае нафтавае радовішча Прыпяцкага прагіну, паведамляе gp.by.

Сёлета беларускія нафтавікі скончаць бурэнне на Гарцаўскім радовішчы і падлічаць новыя запасы вуглевадародаў. Паводле папярэдняй ацэнкі, яны складаюць 800 тысяч тон.

У 2020-м на Макановіцка-Вялікаборскім участку, у які ўваходзіць Гарцаўскае радовішча, працягнуць сейсмаразведку. Гэта дазволіць удакладніць яго геалагічную будову і вызначыць далейшыя працы.

Усяго ў найбліжэйшыя два гады на беларускіх радовішчах плануецца прасвідраваць сем пошукава-разведачных свідравін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0