Далай Лама, фота Юліі Дарашкевіч.

Далай Лама, фота Юліі Дарашкевіч.

Далай Лама выступіў з рэзкай крытыкай кітайскага кіравання ў Тыбеце, назваўшы ўмовы жыцця сваіх суайчыннікаў «пеклам на Зямлі».

Паводле духоўнага лідэра жыхароў Тыбета, пяць дзесяцігоддзяў, што прайшлі пад уладай Кітая, прынеслі тыбетцам «незлічоныя пакуты».

У той жа жа час ён звінаваціў улады КНР у тым, што яны ствараюць у Тыбеце атмасферу страху.

Паводле Далай Ламы, сотні тысяч тыбетцаў былі забітыя і тысячы храмаў былі разбураныя.

Далай Лама зноў заклікаў да ўсталявання «легітымнай і значнай аўтаноміі Тыбета». Гэты заклік прагучаў падчас мерапрыемстваў, прысвечаных 50‑й гадавіне няўдалага паўстання тыбетцаў супраць кіравання Кітая.

У 1959 г. калі паўстанне было задушана, Далай Лама вымушаны быў шукаць прытулку ў Індыі. У горадзе Дхарамсала з’явіўся ўрад Тыбета ў выгнанні, які дзейнічае і па сёння.

Улады Кітая сцвярджаюць, што менавіта Далай Лама стаіць за беспарадкамі ў Лхасе, што адбыліся ў мінулым годзе, у выніку якіх, паводле афіцыйных звестак, загінулі 19 чалавек

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?