Прадстаўнікі дзяржаўных СМІ атрымалі падзяку Аляксандра Лукашэнкі «за высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі», паведамляе БелТА.

Падзяку атрымалі намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце БелТА Сяргей Адзярыха, аглядальнік палітычнай дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання СТБ Юлія Бяшанова, вядучы дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання АНТ Вольга Курышка.

Атрымалі падзяку таксама намесніца дырэктара дырэкцыі інфармацыйнага і грамадска-палітычнага вяшчання першага канала радыё Надзея Лысенка, аглядальнік «Советской Белоруссии» Андрэй Мукавозчык, рэдактар ​​аддзела рэдакцыі газеты «Звязда» Вольга Мядзведзева і карэспандэнт АТН Алена Насачова.

Чытайце таксама:

Калумніст «Советской Белоруссіі» брудна выказаўся пра «справу патрыётаў»

Калумніст прэзідэнцкай газеты абрынуўся на інтэлігенцыю: цытаваў Сталіна і здзекаваўся з беларускай мовы

Журналіст «СБ» Мукавозчык — студэнтам: Я ўяўляю, колькі людзей мяне люта ненавідзяць

«СБ» патлумачыла, чаму затрымлівалі Вольскага: «разгарачаны песнямі натоўп» мог бы кідаць камяні ў шыбы

Вы будзеце смяяцца, але Мукавозчык напісаў чарговую калонку, цяпер пра Курапаты

«Советская Белоруссія»: Давайце не будзем мусоліць «кабак на касцях»