Артыкул пра Яню Палякову, які выйшаў за дзень да самагубства праваабаронцы, знік з сайту «Советской Белоруссии».

6 сакавіка ў газеце адміністрацыі Лукашэнкі «Советская Белоруссия» (№42 (23186) пад рубрыкай «Злоба дня» выйшаў артыкул «Много у нас диковин, каждый чудак Бетховен!». Артыкул, вытрыманы ў жанры фельетону, распавядаў пра салігорскую праваабаронцу Яню Палякову. Аўтар артыкулу, які падпісаўся Ксенафонтам Суперфасфатавым, у паблажлівым і нават здзеклівым тоне інтэрпрэтаваў ціск на праваабаронцу з боку салігорскай міліцыі.

Як вядома, 7 сакавіка салігорская праваабаронца скончыла жыццё самагубствам.

Пасля смерці Яні Паляковай ні галоўны рэдактар газеты Павел Якубовіч, ні супрацоўнік, які падпісаўся Суперфасфатавым, не прынеслі свае прабачэнні.

9 сакавіка артыкул «Много у нас диковин, каждый чудак Бетховен!» знік са старонак сайту «Советской Белоруссии». Калі перайсці па спасылцы , на якой раней размяшчаўся артыкул, то бачны надпіс «Інфармацыя не знойдзеная».

Раней праваабаронцы заяўлялі, што дзеянні ўладаў па ціску на Яню Палякову трапляюць пад артыкул 145 КК РБ — «Давядзенне да самагубства».

Паводле Хартыі'97

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0