«Вярхоўны суд» самаабвешчанай Абхазіі ў пятніцу адмяніў рашэнне «ЦВК краіны» аб выніках выбараў «прэзідэнта» і пастанавіў прызначыць паўторныя выбары, перадае ТАСС.
Вызначэнне суда ўступіла ў сілу ў пятніцу.
Адмена вынікаў вераснёўскіх выбараў была галоўным патрабаваннем апазіцыі, якая выступае супраць дзеючага «прэзідэнта» Рауля Хаджымбы.