Прэзідэнт Ірана Хасан Рухані выступіў з заявай наконт катастрофы пасажырскага «Боінга», збітага вайскоўцамі.
«У атмасферы пагроз і запалохвання агрэсіўным амерыканскім рэжымам іранскай нацыі пасля пакутніцкай смерці генерала Касама Салеймані, і каб абараніць сябе ад магчымых нападаў амерыканскай арміі, Узброеныя сілы Ірана былі прыведзены ў стан поўнай баявой гатоўнасці, што, на жаль, прывяло да жудаснай катастрофы, якая забрала жыццё дзясяткаў нявінных людзей праз чалавечую памылку.
… Трэба правесці далейшае расследаванне, каб выявіць усе прычыны і карані гэтай трагедыі і прыцягнуць да адказнасці вінаватых у гэтай недаравальнай памылцы і паведаміць пра гэта людзям Ірана і сем'ям ахвяр.
Неабходна прыняць меры па выпраўленні слабых месцаў у абароннай сістэме краіны, каб гарантаваць, што такая катастрофа ніколі не паўтараецца».