Сяржант Грыцкевіч, які атрымаў цяжкую траўму ў вайсковай частцы ў Старых Дарогах, памёр.

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны і прыносіць спачуванні яго блізкім.

Паводле папярэдняй версіі, хлопец груба парушыў патрабаванні бяспекі.

Ён вырашыў заскочыць у кабіну гусенічнага цягача падчас руху, але нага трапіла ў гусеніцу.

У Старадарожскую бальніцу прыехалі дактары з Мінска, але выратаваць сяржанта не змаглі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0