Новым султанам Амана стаў 65-гадовы Хейс бен Тарык Аль Саід. З 2002 года ён займаў пасаду міністра спадчыны і культуры.

Ён стрыечны брат Кабус бен Саіда, які памёр ад анкалогіі. Той кіраваў Аманам апошнія 50 гадоў.

Паколькі ў папярэдняга султана не было дзяцей, кіруючая сям'я вырашала, што рабіць далей. 

Новы султан прынёс прысягу. Ён пацвердзіў намер «прасунуцца наперад высакародным шляхам султана Кабуса бен Саіда ў развіцці і прагрэсе султанату».

Хейс бен Тарык Аль Саід нарадзіўся 11 кастрычніка 1954 года. З 1986 года займаў розныя пасады ў Міністэрстве замежных спраў аж да генеральнага сакратара. З 2002 года стаў міністрам спадчыны і культуры. Акрамя гэтага, кіраваў праграмай эканамічнага развіцця Амана да 2040 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0