Усяго патроху3030

Піяршчыца скандальнага рэстарана «Лябяжы»: 95% тых, хто піша мне «гары ў пекле», ядуць мяса. Крывадушнасць

Піяршчыца рэстарана «Лябяжы» Вікторыя Мароз абурыла сацыяльныя сеткі. У якасці запрашэння на адкрыццё рэстарана яна змясціла фота дзюбы качкі з подпісам «хто там за птушак перажываў?». Жарт не ацанілі.

«Наша Ніва» звязалася з Вікторыяй. Дзяўчына расказала, што той допіс быў яе асабістай ініцыятывай.

«Пасля таго, як з’явіліся першыя артыкулы пра рэстаран, вельмі шмат людзей сталі пісаць мне зняважлівымі паведамленні. Пра тое, што я галоўная забойца качак, што праз мяне пацярпела папуляцыя птушак у Беларусі, што я сваімі рукамі пабудавала рэстаран на касцях…

Але 95% тых, хто адказвае мне «гары ў пекле», ядуць мяса, рыбу. Не памятаю, каб усе каментатары раптоўна сталі веганамі і абаронцамі жывёл. Яны ўсе носяць скураное адзенне. Атрымліваецца, гэта крывадушнасць. Вы ж ясцё бургеры, курыныя крыльцы і не задумваецеся, як гэта жывёла памірала ў скатабойнях», — каментуе Вікторыя.

Вікторыя Мароз, фота Relax.by

У тым, што рэстаран з’явіўся на месцы птушынага заказніка, піяршчыца не бачыць вялікай бяды.

«Гэта не прыродны вадаём, а штучна створаны ў 1980-я гады. Так, там былі птушкі, але яны там і засталіся.

Толькі адна прыбярэжная зона стала больш камфортная для падыходу да вады», — кажа яна.

І абураецца: якое хэйтэры маюць права нападаць на яе?

«Вы паўнавартасны абаронца прыроды? Упэўнена, што 95% не з’яўляюцца такімі. Ніводзін не прыйшоў з плакатам! Мы не бачым ніводнага чалавека каля рэстарана, які стаў бы на абарону жывёл. Вельмі смелыя ў нас толькі ў каментарах», — парыруе Вікторыя.

Каментары30

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Колькі афіцыйна зарабляюць сыны Аляксандра Лукашэнкі?13

Колькі афіцыйна зарабляюць сыны Аляксандра Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

У 44 гады памерла сястра беларускага загінулага добраахвотніка Васіля Парфянкова

Расследаванне знікнення Анжалікі Мельнікавай перавялі на больш высокі ўзровень8

У Вярхоўным судзе не змаглі патлумачыць, калі зноў стануць даступныя расклады судовых пасяджэнняў1

Праўладнага гомельскага актывіста пасля затрымання за «экстрэмізм» не ўзялі на канцэрт у Мінск. Ён пакрыўдзіўся4

Украінцы ўдарылі «Хаймарсам» па расійскім пункце кіравання ў Суджанскім раёне3

Маці засекла сякерай траіх сваіх дзяцей у Краснаярскім краі4

Беларускія медыкі выратавалі дзяўчынку, якая нарадзілася масай 600 грамаў1

Пры ўдары па Сумах загінуў камандзір артылерыйскай брыгады2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі афіцыйна зарабляюць сыны Аляксандра Лукашэнкі?13

Колькі афіцыйна зарабляюць сыны Аляксандра Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць