Муртаза Рахімаў, фота rian.ru
Прэзідэнт Рэспублікі Башкартастан (РБ) Муртаза Рахімаў можа на гэтым тыдні пакінуць сваю пасаду.
Гэтую інфармацыю распаўсюдзілі сёння расійскія СМІ, спасылаючыся на газету Ведомости.
Згаданая газета, у сваю чаргу, спаслалася на крыніцу ў башкірскай адміністрацыі.
Прэтэндэнтамі на месца Рахімава называюць старшыню жыллёвага камітэту адміністрацыі Пецярбургу Юніса Лукманава або чальца Рады Федэрацыі ад башкірскага парламента Рудзіка Іскужына.
Іскужын у свой час скончыў школу КДБ.
Лукманаў - татарын па нацыянальнасці (паводле перапісу 2002 г. у РБ расейцы складаюць 36,3%, башкіры - 29,76%, татары - 24,14%, беларусы займаюць тутака 9-е месца з 0,4%).
У прэс-службе прэзідэнта Башкартастана інфармацыю пра сыход Рахімава афіцыйна абверглі.
Муртаза Рахімаў нарадзіўся ў 1934 г. Абраны прэзідэнтам Башкарстану ў снежні 1993 г., тройчы пераабіраўся на гэту пасаду.