Лідэр Руху за Свабоду Аляксандр Мілінкевіч выказаўся ў справе Саюзу палякаў Беларусі і абароне яго польскімі ўладамі.

Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што лічыць дзеянні польскага ўраду цалкам адпаведнымі нормам дэмакратычнага еўрапейскага грамадства, якое рашуча бароніць правы сваёй нацыянальнай меншасці, прэс-служба Руху за Свабоду

«Рэпрэсіі супраць Саюза палякаў Беларусі не проста недальнабачныя, яны шкодныя нацыянальным інтарэсам, нашым перспектывам у еўраінтэграцыі. І бяспека Польшчы ў значнай ступені залежыць ад таго, ці будзе Беларусь незалежнай і суверэннай. Невыпадкова менавіта гэтая краіна разам са Швецыяй з’яўляецца ініцыятарам праграмы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства». Для нас стратэгічна важна максімальна выкарыстоўваць шчырае жаданне нашых суседзяў заангажаваць еўрапейскія структуры ў развіццё эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва з Беларуссю, — нагадвае Аляксандр Мілінкевіч.

З’езд Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс пройдзе 14‑15 сакавіка. Не факт, што ўлады дазволяць яго правядзенне.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?