Самец гіганцкай чарапахі па мянушцы Дыега, які лічыцца выратавальнікам свайго віду ад знікнення, вяртаецца на Галапагоскія астравы, піша BBC.

У 1960-я гады Дыега быў адным з 14 самцоў, адабраных для ўдзелу ў праграме размнажэння гіганцкіх чарапах на востраве Санта-Круз.

Гэтая праграма аказалася вельмі паспяховай, павялічыўшы колькасць віду там на больш чым 2 тысяч асобін.

100-гадовы Дыега стаў бацькам каля 800 чарапашак, апладніўшы на востраве сотні самак.

Гэтая праграма завершана, і ў сакавіку Дыега вернецца на Галапагос — на свой родны востраў Эспаньёла.

Як паведаміла Нацыянальная служба запаведнікаў Галапагоскіх астравоў, ён зноў увальецца ў папуляцыю гіганцкіх чарапах колькасцю ў 1800 асобін, каля 40% з якіх з'яўляюцца яго нашчадкамі.

Кіраўніцтва запаведніка лічыць, што ўпершыню Дыега быў вывезены з Галапагоскіх астравоў прыкладна 80 гадоў таму навуковай экспедыцыяй.

Каля 50 гадоў таму на востраве Эспаньёла засталося ўсяго два самцы і 12 самак віду Chelonoidis hoodensis.

Для выратавання віду Дыега быў вернуты на востраў з заапарка горада Сан-Дыега ў Каліфорніі.

Зараз Дыега знаходзіцца ў каранціне перад урачыстым вяртаннем на Эспаньёлу.

Галапагоскія астравы, якія ляжаць у Ціхім акіяне за 906 км на захад ад Эквадора, унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ААН за сваю ўнікальную флору і фаўну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0