12.01.2020 / 13:47

Падлетак адкрыў новую экзапланету на трэці дзень практыкі ў NASA 3

Вольф Кукье на летняй практыцы працаваў з данымі тэлескопа TESS. Аб'ект, выяўлены падлеткам на трэці дзень, назвалі TOI 1338 b. Гэта планета з кратнай арбітай на адлегласці 1300 светлавых гадоў ад Зямлі, паведамляе DW.

Касмічны тэлескоп TESS.

Практыкант NASA адкрыў новую экзапланету. Пра гэта нямецкае выданне Die Welt паведаміла ў суботу, 11 студзеня. 17-гадовы Вольф Кукье праходзіў практыку ў NASA летам 2019 года. Ён павінен быў вывучаць змены ў яркасці зорак з дапамогай касмічнага тэлескопа TESS.

На трэці дзень практыкі падлетак звярнуў увагу на незвычайны сігнал і выказаў здагадку, што ўбачыў зорнае зацямненне. Пазней спецыялісты прыйшлі да высновы, што малады чалавек выявіў новую планету, што знаходзіцца па-за межамі Сонечнай сістэмы. Аб'ект, які атрымаў назву TOI 1338 b, у 6,9 раза буйнейшы за Зямлю і знаходзіцца на адлегласці 1300 светлавых гадоў ад яе, у сузор'і Жывапісца.

2
Юры з-пад Дворышча / Адказаць
12.01.2020 / 16:02
А ў пост-саўку дзеці на "практыцы" траву паміж плытак на ганку школы ножыкам выскубаюць.
2
Туш / Адказаць
12.01.2020 / 18:18
Цудоўная нямецкая навіна для нямецкіх пдалеткаў. Падштухнуць да навукі. Толькі трэба дадаць, што ў НАСА экзапланеты адкрываюць амаль кожны дзень. З 2011 года па 2018 было адкрыта амаль 4000 экзапланет.
2
Электробус Vulgaris / Адказаць
12.01.2020 / 19:14
А дзеці ў расеі рыхтуюцца насіць дзядоў на палках і ваяваць з усім светам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру