Летась найбуйнейшымі экспарцёрамі сельгаспрадукцыі ў краіны Еўрасаюза былі ЗША, Бразілія і Украіна. Пра гэта сведчаць даныя статыстычнай службы Еўрасаюза. Украіна выцесніла з трэцяга месца Кітай.

Паводле справаздачы, з лістапада 2018 года па кастрычнік 2019 года экспарт сельгаспрадукцыі з ЗША склаў 12,3 млрд еўра, з Бразіліі — 11,7 млрд еўра, з Украіны — 7,3 млрд еўра.

За год самым вялікім быў рост экспарту з Украіны — 41%, або 2,1 млрд еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0