Мужчына загінуў на пажары ў Слонімскім раёне, паведамляе МНС.

У вёсцы Байкі ў выніку пажару агонь знішчыў дах будынка і перакрыцці. Патушыўшы полымя, ратавальнікі знайшлі пад абломкамі цела 54-гадовага гаспадара дома.

Зараз высвятляецца прычына пажару.

Папярэдняя версія — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. Загінулы пакінуў без нагляду ўключаную ў сетку электрычную плітку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0