Аўстралійская нацыянальная служба паркаў і дзікай прыроды арганізавала дастаўку ежы для жывёл, якія жывуць у цяжкадаступных месцах і зонах, пацярпелых ад маштабных лясных пажараў.
Для таго, каб накарміць жывёл, на верталёты загрузілі тысячы кілаграмаў агародніны, пераважна моркву і батат. Аўстралійскія службы скідалі прадукты з паветра.