Вярблюд стаў прычынай двухгадзіннага спазнення цягніка ў Астрахань. У нейкі момант жывёла выскачыла на чыгунку проста перад саставам. Машыністу прыйшлося экстранна тармазіць, а затым вельмі доўга плесціся за жывёлай.

Гісторыя адбылася паміж станцыямі Кігаш і раз'ездам №2 у Краснаярскім раёне Астраханскай вобласці.

На кадрах жывёла абсалютна не рэагуе на гудок і ігнаруе цягнік, які ідзе следам. Фонам гучаць каментары ад машыніста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0