«На клумбе расквітнелі прымулы», - распавяла Медыя-Палессю і даслала ў пацверджанне фатаграфіі, зробленыя 12 студзеня, лунінчанка Зоя Сяргееўна.
На Палессі ўсталявалася сакавіцкае надвор'е. 12 студзеня ў Лунінцы слупок тэрмометра паказваў +4 градусы. Напярэдадні было яшчэ цяплей - +6.
Прымула красуе пры цёплым вільготным надвор'і ад сакавіка, актыўна цвіце яна ад красавіка да чэрвеня. Часам паўторна гэты від квітнее ў верасні.