Святкаванні Пурыму на вуліцы Бэн-Егуды ў Ерусаліме

Святкаванні Пурыму на вуліцы Бэн-Егуды ў Ерусаліме

Сёння юдэі адзначаюць вясёлае свята-карнавал Пурым: наведваюць сінагогі ў маскарадных касцюмах, штудуюць гісторыю цудоўнага выратавання па скрутку Эстэр («Кніга Эстэр» у Бібліі) і бразгочуць ляскоткамі, ганьбуючы старажытнага незычліўца габрэйскага народу Амана. У гэты дзень традыцыя заахвочвае спажываць трохкутныя булачкі з макам і напіцца так, каб не адрозніць Дабра ад Ліха.

У Ізраілі на Пурым — скарочаны працоўны дзень. А таму ў калідораў ерусалімскіх і тэль-авіўскіх офісаў шараговаму ізраільцу сёння могуць патрапіцца дзівосныя, не заўжды цвярозыя істоты, як то пінгвіны ці статуі Свабоды, або Супермэны ці індзейцы, якія пры набліжэнні могуць выявіцца ягоным босам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?