13.01.2020 / 09:51

Раскрыты сакрэт, што ў назве Xiaomi азначае Mi 3

Генеральны дырэктар Xiaomi Лэй Цзюнь (Lei Jun) у гонар дзесяцігоддзя кампаніі распавёў аб яе гісторыі. У прыватнасці, Цзюнь раскрыў сакрэт з'яўлення назвы карпарацыі, піша lenta.ru са спасылкай на Mydrivers.

Па словах топ-менеджара, заснавальнікі спярша спыніліся на двух варыянтах: Red Star і Xuande. Ад першага прыйшлося адмовіцца, так як на рынку ўжо існавала кампанія з такой жа назвай, ад другога - з-за немілагучнасці. У пашыраны спіс таксама патрапілі назвы Qianqi, Antong, Lingxi і іншыя.

Цзюнь распавёў, што ў выніку яго партнёры спыніліся на версіі Xiaomi і ўдакладніў, што назва носіць сімвалічны характар. Па-першае, «mi» у канцы гэтага слова азначае мабільны інтэрнэт (mobile internet), на развіццё якога Xiaomi планавала зрабіць упор. Па-другое, канчатак з'яўляецца абрэвіятурай назвы фільма «Місія невыканальная» (Mission: Impossible). Лэй Цзюнь патлумачыў, што ў новай кампаніі разумелі, што ім прыйдзецца прыкласці шмат сіл, каб канкурыраваць з лідарамі рынку.

Першая сустрэча заснавальнікаў Xiaomi адбылася 14 студзеня 2010 года. Афіцыйнай датай заснавання карпарацыі лічыцца 6 красавіка 2010 года. На дадзены момант Xiaomi з'яўляецца адным з лідараў кітайскага і глабальнага рынку смартфонаў і займаецца вытворчасцю тавараў у сегменце спажывецкай электронікі.

NN.by

0
Зiма / Адказаць
13.01.2020 / 10:01
Дзякуй богу адной праблемай менш стала. Засталося толькi патлумачыць што такое "ксяо".
1
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
13.01.2020 / 11:51
што ім прыйдзецца прыкласці шмат сіл, каб канкурыраваць з лідарамі рынку.
...прыйдзецца прыкласці шмат сіл, каб скрасці тэхнаогіі у лідараў рынка. З чым яны паспяхова і справіліся.

3
мясцовы2 / Адказаць
13.01.2020 / 12:40
Я фігею ад іх сусьветнасьці. Усе інструкцыі з іхнымі дэвайсамі ідуць толькі на гіерогліфах.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру