Фота ДАІ

Фота ДАІ

Здарэнне адбылося каля 6:50 у Шабанах. 20-гадовы кіроўца «Форда» рухаўся па вуліцы Сяліцкага з боку Каралішчавічаў у напрамку дома №12 па вуліцы Сяліцкага, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

Ён праявіў няўважлівасць і збіў двух пешаходаў, якія перасякалі праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе злева направа па ходзе руху транспартнага сродку.

У выніку пешаходы-жанчыны (59 і 55 гадоў) атрымалі траўмы і былі дастаўлены ў бальніцу. Кіроўца атрымаў правы 9 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0