13.01.2020 / 12:38

У Баранавіцкім раёне патануў рыбак, выйшаўшы на тонкі лёд

40-гадовы жыхар Баранавічаў зранку 11 студзеня адправіўся на рыбалку, пасля чаго перастаў выходзіць на сувязь. Занепакоеныя сваякі звярнуліся па дапамогу ў МНС.

Да пошукаў далучыўся Асвод. Цела мужчыны вадалазы выявілі толькі на наступны дзень прыкладна за 15 м ад берага, паведамляе БелТА

 Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулы праваліўся пад тонкі лёд.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру