Тэлеканал CBS пачаў працу над серыялам «Кларыса» — сіквелам фільма «Маўчанне ягнятаў», паведамляе Deadline.

Дзеянне серыяла будзе адбывацца пасля апісаных у «Маўчанні ягнятаў» падзей. Галоўнай гераіняй, як зразумела з назвы, стане агент ФБР Кларысса Старлінг.

Над серыялам будуць працаваць Алекс Куртцман і Джэні Люмет, вядомыя, у ліку іншага, як прадзюсары «Зорнага шляху».

Deadline піша, што спачатку будзе зняты пілот «Кларысы», і толькі потым канал вызначыцца з колькасцю серый і часам выхаду іх у эфір. Аднак, адзначае выданне, сцэнарная група для працы над паўнавартасным серыялам ўжо сфарміравана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0