У адміністрацыі рэстарана «Лебядзіны» карэспандэнту Радыё Свабода паведамілі, што PR-дырэктарка Вікторыя Мароз там не працуе.

Вікторыя Мароз апублікавала ў Instagram фота дзюбы качкі, у якой ляжыць тартар з сырога мяса, з подпісам: «Хто там наконт птушак бедаваў, а? Заўтра афіцыйна адкрываемся. Усіх чакаем, любыя ненавіснікі. Пакажы свой злосны каментар у СМІ і атрымай фірмовую страву ў падарунак». Гэты пост выклікаў хвалю абурэння ў сацыяльных сетках і СМІ. Пазней Вікторыя Мароз закрыла сваю старонку ў Instagram.

Намесніца генэральнага дырэктара «Лебядзінага» Ганна Андрэеўна сказала, што стравы з дзюбай качкі няма ў яе рэстаране.

«Страва не наша, а Вікторыя Мароз у кампаніі больш не працуе», — сказала яна. Паводле прадстаўніцы адміністрацыі, старонка ў Instagram, на якой быў разьмешчаны пост, належыць асабіста Вікторыі.

«Гэта ніяк не звязана з нашым рэстаранам, гэта не наша старонка ў Instagram. У нас там ёсць свая старонка. То бок гэта было жаданне аднаго з блогераў, медыяасобы. Вікторыя Мароз у кампаніі не працуе», — сказала намесніца гендырэктара.

Ці азначае гэта, што Вікторыю Мароз звольнілі?

«Мы з ёй больш не супрацоўнічаем. Ёй была выканана канкрэтная праца, за якую мы разлічыліся. Мы з ёй супрацоўнічалі, але яна не была ў нас у штаце. Цяпер гэтага чалавека ў нас у камандзе няма. Таму дзіўна, што гэта неяк тычыцца нашага рэстарана».

На пытаньне, як спадарыня Ганна асабіста ставіцца да такога піяру рэстарану «Лебядзіны», які зрабіла Вікторыя, яна адказала, што не можа камэнтаваць, бо гэта «не тычыцца ні рэстарана, ні гасцей, ні супрацоўнікаў рэстарана».

«Ніякіх адносін да гэтага паста ў нас няма. Гэта жаданне звычайнага блогера неяк, магчыма, прапіярыць сваю старонку. Не ведаю, якія мэты мела Вікторыя Мароз. Такіх задач перад ёй не ставілася. У нас з ёй спынілася супрацоўніцтва да таго моманту, як з'явіўся гэты пост», — сказала дырэктарка.

Прадстаўніца рэстарану «Лебядзіны» паведаміла, што адміністрацыя ніяк не садзейнічала таму, каб Вікторыя закрыла свой акаўнт. Але яна думае, што гэта было зроблена «з прычыны нэгатыўнай хвалі на старонцы».

Піяршчыца рэстарана «Лябяжы» паказала ўсяму інтэрнэту, як не трэба пісаць допісы ў інстаграме

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?